Улада
Кадравы дзень у абласным выканаўчым камітэце
28.10.2024
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Дырэктарам Гомельскага райжылкамгаса стане Аляксандр Шапавалаў. Чалавек з галіны, стаж работы ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі – больш за 12 гадоў.
На пасаду генеральнага дырэктара дарожна-будаўнічага трэста № 2 Гомеля ўзгоднены Уладзімір Міцькоў. Да гэтага працаваў намеснікам у гэтай арганізацыі, у галіне дарожнага будаўніцтва працуе больш за 10 гадоў.