Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Улада
Улада

Іван Крупко сустрэўся з новым складам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Гомельскай вобласці

20.03.2024
Губернатар нацэліў народных абраннікаў на ўзаемадзеянне ў атмасферы адкрытасці і дыялогу:

«Важны складнік работы дэпутата – сустрэчы з насельніцтвам, з вашымі выбаршчыкамі. Удумліва стаўцеся да зваротаў грамадзян. Не давайце пустых абяцанняў. А калі нешта паабяцалі – трымайце на кантролі выкананне. Так нараджаецца давер. Пры напісанні законаў абапірайцеся на асабісты досвед, практыку і асаблівасці рэгіёна, які надзяліў вас дэпутацкімі паўнамоцтвамі».

Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што работа дэпутата павінна будавацца на канструктыўным узаемадзеянні з мясцовымі органамі ўлады.

"У сур'ёзных пытаннях заўсёды можаце разлічваць на дапамогу вобласці", – запэўніў Іван Крупко.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ