Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Жніво збожжавых пачалося. На нарадзе ў аблвыканкаме абмеркавалі асаблівасці пачатку страды, гатоўнасць тэхнікі, іншыя пытанні аграпрамысловага комплексу

08.07.2025

На асаблівым кантролі губернатара Івана Крупкогатоўнасць да кампаніі збожжаўборачных камбайнаў.

Як падкрэсліў кіраўнік рэгіёна, усю збожжаўборачную тэхніку неабходна адрамантаваць на 100%, тэрмін – адзін-два дні. Паскорыцца патрэбна ў Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Жыткавіцкім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Рагачоўскім раёнах вобласці.

Калі паломка крытычная, аднаўленне немагчыма, адзначыў губернатар, трэба спісваць тэхніку. Не адкладаючы. Механізатараў, якія  вызваліліся, падключаць да іншых відаў работ.

Старшыні аблвыканкама Івану Крупко далажылі і аб гатоўнасці зернесушыльнай гаспадаркі. Праблемныя пытанні вырашаюцца, паломкі спешна ліквідзіруюць.

На Гомельшчыне стартавала ўборка збожжавых. Першая культура на чарзе – гэта азімы ячмень. Да страды прыступілі ў Добрушскім, Жлобінскім, Мазырскім, Рагачоўскім і шэрагу іншых раёнаў.

Як адзначыў губернатар Іван Крупко, ураджай трэба не толькі сабраць, але і забяспечыць яго захаванасць.

На нарадзе разгледзелі таксама вынікі другога ўкосу траў. Умовы надвор'я, падкрэсліў губернатар, дазваляюць паскорыць кашэнне. Большай аддачы ў касьбе чакаюць ад аграрыяў Брагінскага і Буда-Кашалёўскага раёнаў.

 

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ