Эканомiка
З эфектыўнасцю работы абноўленай лініі на ААТ "Гомельшкло" азнаёміўся Іван Крупко
10.04.2024
З 2021 па 2023 год на ААТ «Гомельшкло» рэалізавалі праект па мадэрнізацыі вытворчасці загартаванага шкла.
Цэх па вытворчасці загартаванага шкла працаваў з 2001 года. Абнаўленне абсталявання было неабходна для павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі. Інвестпраграму рэалізавалі за кошт уласных сродкаў.
Аб эфектыўнасці работы лініі пасля запуску расказалі старшыні аблвыканкама Івану Крупко.
Рэалізацыя праекта дазволіла абнавіць абсталяванне па вытворчасці загартаванага шкла, стварыць новыя працоўныя месцы і запланаваць вытворчасць прадукцыі ў 1,6 раза больш, чым у 2023 годзе.
На ўсталяваным абсталяванні вырабляецца шырокі асартымент загартаванага шкла: будаўнічае, для наземнага транспарта, паліцы для хала-дзільнікаў, для духавых шафаў і іншыя віды прадукцыі.
Інвестыцыйную дзейнасць прадпрыемства актыўна праводзіць і сёлета