Умацоўваем сяброўства гарадоў і дэпутатаў: шэраг пагадненняў падпісалі прадстаўнікі Гомельшчыны на Форуме рэгіёнаў
Дакументпадпісалі член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета
дэпутатаў Кацярына Зянкевіч і старшыня Бранскай абласной Думы Валянцін Субот у
рамках работы секцыі "Развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва як важнейшы
напрамак забеспячэння паступальнага развіцця Саюзнай дзяржавы" ў Полацку.
–
Міжпарламенцкія пагадненні заключаюцца на аснове гістарычных дружалюбных
адносін, а ў выніку садзейнічаюць развіццю і ўмацаванню прамых гаспадарчых,
культурных, прававых, гуманітарных і іншых сувязей паміж рэгіёнамі з мэтай
павышэння ўзроўню жыцця і дабрабыту насельніцтва, – адзначыла Кацярына Зянкевіч.
Пагадненне
аб устанаўленні пабрацімскіх адносін паміж гарадской акругай горад Салават
Рэспублікі Башкартастан і Мазырскім раёнам падпісана таксама ў Полацку.
Яшчэ
адзін дакумент, які падпісаны сёння ў Полацку на палях Форуму рэгіёнаў, – аб
супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні Гомельскай асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў
і Асацыяцыі "Саветмуніцыпальных утварэнняў Бранскай вобласці".