Эканомiка
У снежні гэтага года Гомельшчына плануе падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве з Магаданскай вобласцю
02.11.2023
Дакумент аб супрацоўніцтве з Магаданскай вобласцю старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко плануе падпісаць у снежні гэтага года падчас візіту губернатара расійскага рэгіёну Сяргея Носава ў Беларусь.
У рамках падрыхтоўкі сустрэчы ў аблвыканкаме правялі відэанараду з удзелам буйных прамысловых прадпрыемстваў пад старшынствам намесніка старшыні аблвыканкама Андрэя Канюшкі. Плануецца, што госці пабываюць у Мінску і Гомелі, зараз удакладняецца праграма.
– Мы гатовы паказаць любую вытворчасць ад прадуктаў харчавання да цяжкай прамысловасці. Нягледзячы на тэрытарыяльную аддаленасць, беларускія тавары пастаўляюцца ў Магадан. Гэта касметыка, соль, фруктовае пюрэ. Праз дылераў ва Уладзівастоку прадаецца тэхніка. Рыхтуем прапановы па рэалізацыі тавараў і паслуг, – абазначыў мэты Андрэй Канюшка.
Кіраўніцтва расійскага рэгіёна выяўляе адмысловую цікавасць да супрацоўніцтва ў вобласці турызму, у прыватнасці, аздараўленні сваіх жыхароў. Таму ў праграму ві-зіту Сяргея Носава з мэтай вывучэння патэнцыялу рэгіёна ў гэтым напрамку ўключаць аб'екты санаторна-курортнага прызначэння.