Эканомiка
У Мазырскім раёне адкрылі сучасны даільна-малочны блок і два кароўнікі
05.12.2023
Гэта яшчэ адзін праект, рэалізаваны на Гомельшчыне ў рамках Указа Прэзідэнта, і пятая ферма з дзесяці, якія запланаваны ўвесці да канца года.
Першы намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі адзначыў, што для сельгаспрадпрыемства «Козенкі-Агра» Мазырскага раёна і Гомельскай вобласці – знакавая падзея, бо гэта не толькі новыя працоўныя месцы і дастойныя ўмовы працы, але і магчымасць атрымліваць высокія надоі, забяспечваць насельніцтва высакаякасным малаком, умацоўваць харчовую бяспеку краіны.
Новая ферма на 600 галоў знаходзіцца ў населеным пункце Тварычаўка. Тут пабудаваны два сучасныя кароўнікі, кожны на 256 галоў беспрывязнага ўтрымання, даільна-малочны блок тыпу «Ёлочка» з хуткім выхадам, а таксама кароўнік на 100 запускных кароў, боксы для ўтрымання цялят, адміністратыўныя будынкі, траншэі для сіласу і сенажу. Сучасная і прагрэсіўная даільная ўстаноўка «Ёлочка» распрацавана прадпрыемствам «Гомельагракамплект».
Камплектаванне плануюць праводзіць пяршачкамі, што правераны па прадукцыйнасці (не менш за 80% ад плануемага надою на комплексе), па прыдатнасці да машыннага даення – поўнаму і хуткаму выдойванню.
Увядзенне аб'екта павялічыць гадавую вытворчасць малака на 5517 тон, надой на адну карову складзе 9000 кг.
Для работнікаў комплексу створаны камфортныя ўмовы працы: бытавыя памяшканні добраўпарадкаваны, ёсць таксама пакоі для адпачынку і прыёму ежы.