Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

У Кароткавічах Жлобінскага раёна адкрылі малочнатаварны комплекс

01.12.2023
Аб'ект рэканструяваны згодна з указам Прэзідэнта за паўгода. Ён належыць аднаму з лепшых у раёне сельгаспрадпрыемству "Агра-Кароткавічы" – структурнаму падраздзяленню Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната.

Комплекс разлічаны на 768 галоў. Тут створаны выдатныя ўмовы для ўтрымання жывёл, у малочным блоку ўстаноўлена сучаснае даільнае абсталяванне. Новыя эфектыўныя тэхналогіі дазволяць павялічыць надоі малака. Прыемна і камфортна на ферме будзе яе работнікам. 
Святам для раёна і вобласці назваў адкрыццё комплексу першы намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі:

– Вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі – адзін са стратэгічных напрамкаў нашай краіны, якому дзяржава аказвае значную падтрымку. У 2023 годзе гэта ўжо чацвёрты сучасны аб'ект, да канца года на Гомельшчыне будуць уведзены яшчэ шэсць комплексаў.

Дзмітрый Петражыцкі падзякаваў будаўнікам за адказныя адносіны да працы, а калектыву сельгаспрадпрыемства пажадаў вытворчых і фінансавых дасягненняў.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ