Эканомiка
У горадзе Чанчунь адкрылася выстава «Кітай – Паўночна-Ўсходняя Азія». У ліку гасцей – гамяльчане
27.08.2025
Выстава «Кітай – Паўночна-Усходняя Азія» ў горадзе Чанчунь – гэта магчымасць арганізаваць дыялог на высокім узроўні і дыверсіфікаванае супрацоўніцтва паміж краінамі Паўночна-Усходняй Азіі, а таксама правесці перамовы па глабальным гандлі таварамі, паслугамі і інвестыцыямі.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставы сёння прыняла ўдзел гомельская дэлегацыя на чале са старшынёй аблвыканкама Іванам Крупко. Для беларускага боку эканамічны форум з'яўляецца пляцоўкай для прэзентацыі патэнцыялу паўднёва-ўсходняга рэгіёна і перамоў з вядучымі кітайскімі кампаніямі.
На палях выставы звыш 900 прадпрыемстваў з усяго свету прэзентуюць свае праекты і прадукцыю ў галіне машынабудавання, энергетыкі, транспарту, АПК і іншых. Тут праводзяцца сустрэчы па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Кітаем і іншымі краінамі свету.
Разнастайныя экспазіцыі, інтэрактыўныя пляцоўкі, дэманстрацыя інавацыйных рашэнняў – на форуме можна гучна заявіць пра сябе. Старшыня аблвыканкама Іван Крупко вывучыў прадстаўленую прадукцыю, у тым ліку на беларускім стэндзе.