Эканомiка
У фокусе — вытворчасць тэхнікі: дзелавыя колы Гомельшчыны наведалі прамысловыя прадпрыемствы горада Міас
21.05.2025
Дэлегацыя Гомельскай вобласці працягвае працаваць у горадзе Міас Чэлябінскай вобласці. Прадстаўнікі паўднёва-ўсходняга рэгіёна наведалі некалькі прамысловых прадпрыемстваў.
На заводзе "Спецагрэгат " расказалі аб вытворчасці спецыяльнай грузавой тэхнікі. Прадпрыемства мае ўласныя вытворчыя лініі поўнага цыклу, сучасную аснастку. Акрамя таго, тут выпускаюць аэрадромную тэхніку, снегаачышчальнікі ротарныя, снегапагрузчыкі лапавыя, усесезонныя камбінаваныя дарожныя машыны, бульдозеры, бартавыя аўтамабілі, машыны для вывазу смецця, прычэпы, трактары.
Яшчэ адно прадпрыемства ў праграме — ЗАТ «ПА «Трэк». Вытворца аўтакампанентаў выпускае шаравыя апоры, рулявыя наканечнікі, штангі задняй падвескі, стойкі стабілізатара, ахоўныя чахлы, сайлентблокі, ремкамплект, запчасткі да айчыннага аўтапрома і іншамаркам, грузавікам і сельгастэхнікі, снегамотатэхніку.
Гамяльчане абмеркавалі з кіраўніцтвам прадпрыемстваў магчымае супрацоўніцтва.