Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

У Будках Нараўлянскага раёна адкрыўся новы малочнатаварны комплекс

24.09.2024
Гэта аб'ект эксбазы "Крынічная" на 600 галоў, з самым сучасным абсталяваннем і тэхналогіямі, з поўным замкнутым цыклам вытворчасці буйной рагатай жывёлы і малака.

Аб'ект пабудаваны па дзяржпраграме па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС. 

Як падкрэсліў на адкрыцці старшыня аблвыканкама Іван Крупко, рэалізацыя такіх праектаў дэманструе, як на Гомельшчыне выконваецца задача кіраўніка дзяржавы па стварэнні ў кожнай гаспадарцы па сучасным высокатэхналагічным аб'екце. Дзесяць комплексаў адкрываем сёлета (10-ты – у лістападзе, на Будакашалёўшчыне), прапрацаваны планы будаўніцтва на наступныя гады.

Сімвалічным завяршэннем цырымоніі стала пасадка насупраць фермы зялёнай алеі – у знак будучых поспехаў жывёлаводаў.

Дырэктар эксбазы "Крынічная" Мазырскага раёна Мікалай Рубаха пра ферму ў Будках: "Для нас сёння сапраўднае свята! Калектыў з 730 павялічваецца да 760 чалавек. На аб'екце прадстаўлены ўсе дасягненні навукі і тэхнікі ў сучаснай жывёлагадоўлі, для людзей створаны выдатныя ўмовы працы. І гэта толькі першая чарга, да канца наступнага года мы пабудуем тут яшчэ адзін комплекс на 600 галоў. Асаблівую ўвагу ўдзяляем корманарыхтоўцы, у гаспадарцы ёсць усе ўмовы, каб забяспечыць жывёл высакаякаснымі кармамі".

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ