Эканомiка
У аблвыканкаме абмеркавалі сітуацыю з продажам акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў
22.05.2025
Гаворка пра дзяржаўны пакет акцый ААТ, якія можа набыць любы жадаючы.
Як растлумачыў намеснік старшыні камітэта «Гомельаблмаёмасць» Васіль Герасіменка, продаж такіх каштоўных папер дазваляе прыцягнуць інвестыцыі для росту эканомікі і развіцця таварыства, папоўніць даходы бюджэту. Прадпрымальнікі, якія набываюць у дзяржавы акцыі, могуць атрымаць ужо дзеючы бізнес. Здзейсніць такую куплю могуць як беларускія грамадзяне, так і замежныя фізічныя і юрыдычныя асобы.
На сённяшні дзень у рэгіёне да продажу прапанаваны акцыі дзевяці таварыстваў, размешчаных у пяці раёнах і Гомелі.
Гэта сельгаспрадпрыемствы, гасцінічны комплекс «Жлобін», а таксама гомельская арганізацыя «Медык». Акцыі «Медыка» – найбольш цікавая прапанова з пункту гледжання інвесціравання ў гатовы бізнес. Прадпрыемства спецыялізуецца на інжынерна-тэхнічным абслугоўванні медустаноў, таксама прымае заказы ад арганізацый іншых галін.