Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

У аблвыканкаме абмеркавалі навядзенне парадку на землях прадпрыемстваў АПК

25.11.2025
Пытанне навядзення парадку на тэрыторыі сельгаспрадпрыемстваў рэгіёна – ключавое пытанне нарады, якую правёў старшыня аблвыканкама Іван Крупко. Удзел у нарадзе прыняў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч.
Падчас візіту на Гомельшчыну Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што зрухі ў гэтым напрамку ёсць. Аднак расслабляцца рана, падкрэсліў губернатар:
– Гэта толькі пачатак, аванс на будучую работу. Жалезная дысцыпліна і парадак – задача, адрасаваная кожнаму раёну вобласці. На аб'ектах АПК неабходна запусціць сістэму мер для развіцця і павышэння эфектыўнасці прадпрыемстваў, арганізацыі ўсіх тэхналагічных працэсаў.
У прыватнасці, адзначыў кіраўнік рэгіёна, неабходна вызначыць план работы замацаваных за сельгаспрадпрыемствамі шэфскіх арганізацый:
– Павінна быць выбудавана выразная зразумелая сістэма кіравання. Неабходна навесці парадак на справе. Гэтую задачу неабходна рэалізаваць дзеля людзей, якія жывуць і працуюць на зямлі.
Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Анатолій Гапонік расказаў, што ў рэгіёне ўжо прынята рашэнне аб аказанні шэфскай дапамогі сельгаспрадпрыемствам:
– На сённяшні дзень за 144 сельгасарганізацыямі замацавана 171 прадпрыемства, якое будзе аказваць шэфскую дапамогу ў навядзенні парадку, будаўніцтве сіласна-сянажных траншэй, прафілакторыяў для цялят, рамонце абсталявання. Мерапрыемствы плана разбіты паквартальна, частка з іх доўгатэрміновая, частка будзе выканана да канца года. 
Адзначана, што за навядзенне парадку на сваёй тэрыторыі персанальную адказнасць нясе кіраўнік прадпрыемства АПК.
У найбліжэйшы час усе сельгаспрадпрыемствы рэгіёна павінны правесці суботнік па падрыхтоўцы аб'ектаў да зімоўкі. Акрамя таго, трэба арганізаваць сані-тарнага-тэхналагічны тыдзень. Такую задачу паставіў старшыня аблвыканкама. Асаблівая ўвага неабходна надаць рамонту стойлавага абсталявання, сістэм водапаення, памяшканняў для цялят і вырошчвання маладняку. У парадак павінны быць прыведзены выгульныя пляцоўкі, склады захоўвання сена і угнаенняў, зернесушыльныя комплексы, мехдвары. 
– Мы маем усе неабходныя рэсурсы, падтрымку, тэхналогіі, каб рэалізаваць намечаныя планы, – падсумаваў Іван Крупко.
Кіраўнік рэгіёна запатрабаваў больш эфектыўна арганізаваць работу з кадрамі на сяле, надаць асаблівую ўвагу іх падрыхтоўцы:
– Школа маладога кіраўніка даказала сваю эфектыўнасць. Пара пашыраць маштабы праекта, у рэгіёне трэба таксама ўмацоўваць сістэму настаўніцтва.
У кожным раёне неабходна прадумаць магчымасць стварэння школы маладых спецыялістаў для работнікаў без вышэйшай адукацыі, якія хочуць павышаць сваю кваліфікацыю, падкрэсліў губернатар.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ