Эканомiка
Тэмпы пасяўной і тонкая настройка камбайнаў. На Гомельшчыне прайшоў выязны семінар-нарада па развіцці АПК
25.09.2024
Семінар з удзелам губернатара Івана Крупко, старшынь райвыканкамаў ахапіў тэрыторыі Мазырскага, Нараўлянскага, Ельскага, Калінкавіцкага, Акцябрскага раёнаў.
На парадку дня пытанні эфектыўнасці раслінаводства і жывёлагадоўлі, павышэння эканамічнай аддачы гаспадарак. Галоўныя тэмы – нарыхтоўка кармоў (кукурузы на сілас), сяўба азімых збожжавых, тэхналогіі вырошчвання буйной рагатай жывёлы і вытворчасці малака.
Перш за ўсё ўдзельнікі пабывалі на полі гаспадаркі "Козенкі-Агра", дзе сеюць трыцікале. Усе працэсы дакладна адпрацаваны, разрыў паміж падрыхтоўкай глебы і пасевам – два-тры дні. І поспехі відавочныя. З крыху больш за 1000 гектараў пад азімыя збожжавыя па плану ў гаспадарцы пасеялі 880. Ва ўсім раёне план па азімых закрыты ўжо на 80%. Яшчэ сем-восем дзён, гавораць спецыялісты, і пасяўную завершаць.
Мазыршчына – лідар па сяўбе азімых. На такія тэмпы трэба раўняцца астатнім.
Умовы надвор'я не спрыялі аграрыям Мазыршчыны, але з сяўбой рапсу, чорнага золата АПК, усё склалася ўдала – ураджай чакаюць багаты. Як, напрыклад, у саўгасе-камбінаце "Зара", дзе культура пасеяна на 919 гектарах. Рапс патрабуе дакладнага захавання ўсіх агратэхнічных умоў, пісьменнага ўнясення ўгнаенняў, сродкаў аховы, а таксама тэрмінаў сяўбы. Практыка паказвае, што тэрміны лепш ссоўваць крыху раней, да пачатку жніўня.
Культура нятанная ў апрацоўцы, але высокарэнтабельная, падкрэсліў Іван Крупко, усё акупляецца з лішкам.
На полі эксбазы "Крынічная" ўдзельнікам семінара паказалі, як убіраецца кукуруза на зерне. Надвор'е крыху падвяло, і вільготнасць культуры нізкая. Але ў гаспадарцы напрацаваны немалы вопыт, кадры зараджаны на вынік. У дапамогу і сучасная тэхніка. Акцэнт быў зроблены на аптымальнай настройцы механізмаў камбайна, якая дазваляе мінізаваць страты пры ўборцы.
Паказалі ў гаспадарцы і аптымальныя спосабы драбнення кукурузнага збожжа, перавозкі і захоўвання кармоў, абмеркавалі тэхналогіі кармлення жывёл.
































