Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Стратэгію развіцця аграпрамысловага комплексу на бліжэйшую пяцігодку разгледзелі на нарадзе ў аблвыканкаме

09.12.2024
Нараду правёў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў рэгіёне праводзіцца работа па мадэрнізацыі аб'ектаў сельскай гаспадаркі, будаўніцтва новых малочнатаварных комплексаў і рэканструкцыя існуючых. 

– У Гомельскай вобласці ўжо шмат зроблена для пераводу дойнага статка на сучасныя тэхналогіі ўтрымання. Аднак гэтага недастаткова, патрабуецца комплекс мер па ўдасканаленні галіны жывёлагадоўлі, – падкрэсліў губернатар.

Асобна разгледзелі пытанне забеспячэння сельгаспрадпрыемстваў якаснымі кармамі. Для гэтага створаны план: што, дзе і ў якіх аб'ёмах павінна быць пасеяна. Галоўная задача старшынь райвыканкамаў і кіраўнікоў гаспадарак – выконваць зацверджаны графік палявых работ.

– Вынікам работы па будаўніцтве, рэканструкцыі жывёлагадоўчых аб'ектаў і рэгулярным забеспячэнні жывёлы кармавой базай стане ўстойлівы рост аб'ёмаў вытворчасці прадукцыі, – падкрэсліў Іван Крупко.

У нарадзе прыняў удзел памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ