Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко правёў нараду па будаўніцтве малочна-таварных комплексаў на Гомельшчыне

15.08.2025
Удзел у нарадзе прыняў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч.

За 2025 і 2026 гады згодна з указам Прэзідэнта ў Гомельскай вобласці будуць пабудаваны дзесяць МТК. Частка аб'ектаў будзе ўведзена ў гэтым годзе, частка – у наступным. Будаўнікі працуюць на ўсіх пляцоўках ва ўзмоцненым рэжыме, узвядзенне праходзіць у адпаведнасці з графікам. Акрамя таго, некаторыя віды работ выконваюць сіламі рамонтных брыгад гаспадарак. 

Губернатар даручыў кіраўнікам гаспадарак, дзе з'явяцца новыя МТК, загадзя прадумваць пытанне камплектавання:

– Вы павінны канкрэтна разумець, як будуць запаўняцца жывёламі пабудаваныя комплексы. Калі жывёлу будзе набывацца ў іншых гаспадарках, гэтым трэба займацца ўжо цяпер.

На дадзены момант малочна-таварныя комплексы ўзводзяць у Жлобінскім, Рэчыцкім, Рагачоўскім, Веткаўскім, Светлагорскім, Калінкавіцкім, Чачэрскім раёнах. Па асобных аб'ектах Іван Крупко назваў канкрэтныя даты:

– Да 7 лістапада павінен быць гатовы комплекс у гаспадарцы "Папаратнае-Агра" Жлобінскага раёна, да канца лістапада неабходна пабудаваць МТК у Залессі Чачэрскага раёна. Будаўнікам патрэбна зрабіць усё ў тэрмін, які прадугледжаны праектнай дакументацыяй.

Акрамя таго, кіраўнік рэгіёна даручыў будаўнікам паралельна з узвядзеннем аб'ектаў займацца добраўпарадкаваннем тэрыторыі. 

На нарадзе разгледзелі таксама пытанне будаўніцтва комплексаў па праграме развіцця рэгіёнаў Прыпяцкага Палесся.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ