Эканомiка
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко наведаў малочна-таварны комплекс "Добрынь" у Ельскім раёне
04.12.2025
На плошчы МТК, разлічанага на 600 галоў дойнага статка, на сённяшні дзень 420 галоў дойнага статка, змяшчаецца каля ста цялушак і 240 цялят.
Працуюць на комплексе 20 чалавек, сярэднясутачны надой на карову – каля 22 літраў.
Губернатар праінспектаваў падрыхтоўку да зімова-стойлавага перыяду, умовы ўтрымання жывёл, абмеркаваў з кіраўніцтвам планы развіцця МТК.
Адно з даручэнняў Івана Крупко – вывучыць магчымасць будаўніцтва дадатковых хлявоў, што дазволіць павялічыць пагалоўе і вытворчасць прадукцыі.