Спорт, сяброўства, сям'я, будучыня: пра што пыталіся ўдзельнікі міжнароднага лагера "Дружба" губернатараў Бранскай і Гомельскай абласцей
З
удзельнікамі міжнароднага лагера "Дружба" губернатары Гомельскай і
Бранскай абласцей Іван Крупко і Аляксандр Багамаз пагутарылі падчас маладзёжнай
дыялогавай пляцоўкі "Жыві ў стагоддзях, славянская сям'я!".
Дзеці
змаглі задаць кіраўнікам рэгіёнаў пытанні, якія цікавяць: аб сяброўстве,
любімым відзе спорту, сямейных традыцыях. Размова
атрымалася адкрытай.
Адно з першых пытанняў – што больш за
ўсё запомнілася ў маладосці.
– Уся мая маладосць праходзіла ў лагеры
"Дружба". Ён застаўся ў памяці як добрая пляцоўка для зносін моладзі
славянскіх рэспублік, у нас з'яўляліся сябры ў сумежных дзяржавах, – адказаў
Аляксандр Багамаз.
– За добрую працу на
сельгаспрадпрыемстве летам для нас ладзілі падарожжы па Савецкім Саюзе.
Атрымалася пабываць у Санкт-Пецярбургу, Маскве, Кіеве. Мы знайшлі шмат сяброў.
Не губляйце ні хвіліны, дакажыце, што нашая гісторыя моцная настолькі, што
славянскае адзінства будзе жыць у стагоддзях, – даў наказ моладзі Іван Крупко.