Эканомiка
Сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна ў студзені – верасні 2025 года разгледзелі на пасяджэнні аблвыканкама
30.10.2025
Вёў пасяджэнне старшыня аблвыканкама Іван Крупко. Удзел прынялі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч, член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч, у фармаце відэасувязі – профільныя міністэрствы і ведамствы.
Дынаміка стабільная
Гаспадарчым комплексам вобласці з дзевяці прагнозных паказчыкаў матрыцы задач выканана сем: інвестыцыі ў асноўны капітал, намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата, сукупныя паступленні даходаў бюджэту, зніжэнне ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, аб'ём вытворчасці імпартазамяшчальных тавараў, увод у эксплуатацыю жылля, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай. Яшчэ два не выкананы, але маюць станоўчую дынаміку. Тэмп росту валавога рэгіянальнага прадукту – 102,3%. З плюсам спрацавалі практычна ўсе галіны.
– Прамежкавыя вынікі дазваляюць казаць аб стабільнай дынаміцы. З прыростам спрацавалі будаўніцтва, сельская і лясная гаспадарка, гандаль, грамадскае харчаванне, транспарт, інфармацыя і сувязь. Гэта добрыя вынікі, за імі стаіць рэальная праца людзей на месцах. Трэба ўзмацніць працу ў прамысловасці. Кожны кіраўнік павінен разумець персанальную адказнасць за выкананне даведзеных паказчыкаў, – падкрэсліў губернатар.
За дзевяць месяцаў бягучага года ў раёнах вобласці рэалізавана 19 інвестпраектаў у рамках праграмы «адзін раён – адзін праект». Узмацніць працу ў гэтым напрамку неабходна ў шасці раёнах. Экспарт мае стабільную тэндэнцыю росту, за студзень – верасень ён перавысіў імпарт. Тэмп росту экспарту тавараў толькі ў краіны Азіі склаў 114,3%, у тым ліку ў Кітай – 171,8%.
Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор'я, сабраны годны ўраджай. Губернатар запатрабаваў максімальнай канцэнтрацыі сіл на завяршальным этапе перапрацоўкі і рэалізацыі прадукцыі.
У топе – сацыялка
На пасяджэнні абмеркавалі таксама вынікі выканання абласнога бюджэту за дзевяць месяцаў 2025 года.
Даходы кансалідаванага бюджэту вобласці сфарміраваны ў аб'ёме больш за 4579 мільёна рублёў, або 71,6% гадавога плана. Выдаткі склалі больш за 4717 мільёна рублёў (72,2%).
Адзначана, што бюджэт рэгіёну захоўвае сацыяльную накіраванасць, у прыярытэце застаюцца расходы на сацсетку.
Даслоўна
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко: "Цяпер час не абмеркаванняў, а рашэнняў. Да канца года неабходна забяспечыць рост ВРП і выйсці на прагнозныя паказчыкі. Зрабіць гэта можна толькі пры ўмове мабілізацыі ўсіх наяўных рэсурсаў, павышэнні асабістай адказнасці і штодзённага кантролю за выкананнем пастаўленых задач».