Эканомiка
Развіццё ААТ «Гомельшкло» абмеркавалі ў аблвыканкаме
09.10.2025
Нараду правёў старшыня аблвыканкама Іван Крупко. Удзел прынялі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч, першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Уладзімір Навумовіч.
На парадку дня – план стабілізацыі дзейнасці завода, пытанні аптымізацыі выдаткаў і павелічэння продажу, самастойнага ўдзелу прадпрыемства ў біржавых таргах.
Абмеркавалі таксама тэхналагічныя асаблівасці акцыянернага таварыства, фарміраванне цаны на шкло і магчымасці рэалізацыі канчатковай прадукцыі на ўнутраным і знешнім рынках.