Эканомiка
Працаваць можна з любой тэхнікай, галоўнае – бяспечна: у рамках семінара ўдзельнікі азнаёміліся з сельскагаспадарчай тэхнікай
14.03.2025
На дэманстрацыйным полі Светлагорскага раёна ўдзельнікі семінара азнаёміліся з сельскагаспадарчай тэхнікай, задзейнічанай у апрацоўцы глебы, сяўбе, унясенні мінеральных угнаенняў.
Асобна прадэманстравалі працу гусенічнага трактара мазырскай вытворчасці, які выдатна спраўляецца з палявымі работамі на цяжкадаступных участках.
Не пакінулі без увагі і ахову працы на сельгаспрадпрыемствах і ў полі. Асаблівы акцэнт – на забеспячэнні бяспекі пры працы з мінеральнымі ўгнаеннямі, пестыцыдамі.
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко зрабіў некалькі заўваг па праходжанні тэхагляду тэхнікай, задзейнічанай у пасяўной кампаніі: машыны павінны адпавядаць усім патрабаванням бяспекі.