Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Прамысловы гігант паўднёвага ўсходу Беларусі будзе пашыраць знешні рынак

10.09.2024
Намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч і міністр прамысловасці Аляксандр Яфімаў з працоўным візітам наведалі ААТ "Гомсельмаш". На прадпрыемстве кіраўнікі правялі пленарнае пасяджэнне з удзелам старшыні аблвыканкама Івана Крупко і памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Гомельскай вобласці Юрыем Горлавым.

На парадку дня – эфектыўнасць загрузкі завода, мэтазгоднасць выпуску канкрэтных мадэлей, пытанне імпартазамяшчэння. Паводле слоў генеральнага дырэктара Аляксандра Новікава, па выніках работы за 6 месяцаў і аператыўных даных за 8 месяцаў, холдынг дасягнуў устаноўленых заданняў па чатырох ключавых паказчыках з пяці. Цяпер усе намаганні накіраваны на дыверсіфікацыю рынкаў збыту і павелічэнне аб'ёмаў продажаў.

На ААТ "Гомсельмаш" вядзецца вялікая работа па перааснашчэнні і мадэрнізацыі вытворчасці. На гэты момант холдынг рэалізуе тры інвестыцыйныя праекты. Гасцям прадэманстравалі новае высокапрадукцыйнае абсталяванне, якое ўжо ўстаноўлена ў цэхах, а таксама абазначылі перспектывы на бліжэйшыя некалькі месяцаў. Рэалізацыя гэтых праектаў дасць магчымасць дабіцца росту аб'ёмаў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, палепшыць яе якасць і знізіць сабекошт. Праца, якая праводзіцца холдынгам, дазволіць умацаваць пазіцыі на ўнутраным і знешнім рынках.

Перад акцыянерным таварыствам стаіць задача максімальна ўніфікаваць запчасткі, каб яны маглі быць канкурэнтаздольнымі і імпартазамяшчальнымі, падкрэсліў Віктар Каранкевіч. Віцэ-прэм'ер таксама звярнуў увагу на неабходнасць удасканалення якасці камплектуючых, якія выпускаюцца.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ