Планы сур'ёзныя, патрэбна дарожная карта: Іван Крупко сустрэўся з губернатарам Ульянаўскай вобласці
Партнёрам з Расіі Іван Крупко
прэзентаваў патэнцыял паўднёва-ўсходняга рэгіёну Беларусі, запрасіў калег на
Гомельскі эканамічны форум і прапанаваў стварыць рабочую групу для прапрацоўкі
канкрэтных напрамкаў супрацоўніцтва:
– Гомельшчына з'яўляецца флагманам
рэспублікі ў галіне машынабудавання – мы вырабляем камбайны, трактары на
гусенічным хаду, даільнае абсталяванне.
У
сваю чаргу Аляксей Рускіх прапанаваў абмяняцца бізнес-дэлегацыямі, каб
дэталізаваць пытанні, якія цікавяць абодва рэгіёны. Гэта ўзаемадзеянне
прамысловых прадпрыемстваў, супрацоўніцтва ў сферы турызму і экскурсіі для
дзяцей.