Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Патрэбы краіны закрытыя: папярэднія вынікі працы «Гомсельмаша» сёлета разгледзелі ў аблвыканкаме

10.10.2025
Папярэднія вынікі працы ААТ «Гомсельмаш» у бягучым годзе і перспектывы на 2026-ы разгледзелі на нарадзе ў старшыні аблвыканкама Івана Крупко.

Ключавыя тэмы – тэмп росту экспарту, магчымасць павелічэння аб'ёмаў вытворчасці тэхнікі, пастаўкі машын на ўнутраны і знешні рынкі.

Патрэбы ўнутры краіны прадпрыемства закрыла, на экспарт тэхніка будзе пастаўляцца да канца года. Камплектуючыя для вырабу камбайнаў у наяўнасці, работы выконваюцца па графіку. 

Губернатар даручыў кіраўніцтву холдынгу прапрацаваць план на першы квартал 2026 года з улікам неабходных аб'ёмаў прадукцыі, якая будзе рэалізавана як унутры краіны, так і за яе межамі.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ