Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Патэнцыял вялізны, важна не ўпусціць магчымасці: падпісаны шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве Гомельскай і Чэлябінскай абласцей

02.10.2024
Магчымасці партнёрства Гомельшчыны і Чэлябінскай вобласці ў сферы станка- і машынабудавання абмеркавалі на пасяджэнні рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Чэлябінскай вобласцю.

– Мэта сённяшняй сустрэчы адна – рост узаемнага тавараабароту, развіццё дзеючых сувязей па ўсіх напрамках ад эканомікі да культуры, забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы, – падкрэсліў намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Канюшка. – Мы гатовы прыняць бізнес-місію па любым кірунку. Нашы прадпрыемствы вядуць актыўную працу па сінэргіі, таму няма сумневаў, што сувязі паміж нашымі рэгіёнамі будуць толькі мацнець.

Лінейку прадукцыі прадставілі "Гомсельмаш", БМЗ, абмеркавалі і магчымасці кааперацыі пры садзейнічанні СЭЗ "Гомель-Ратон".

У Гомельскую вобласць прыбылі прадстаўнікі Саюза машынабудаўнікоў і трынаццаці прадпрыемстваў Чэлябінскай вобласці. Для іх падрыхтавалі насычаную праграму: госці з Расіі азнаёмяцца з патэнцыялам паўднёва-ўсходняга рэгіёна Беларусі на прыкладзе прамысловых гігантаў. Таксама будуць праведзены бізнес-перагаворы і сустрэчы кампаній-партнёраў. 

У рамках пасяджэння падпісаны дакументы аб супрацоўніцтве.

Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Канюшка і першы намеснік губернатара Чэлябінскай вобласці Іван Куцаўляк падпісалі пералік новых напрамкаў па развіцці супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Чэлябінскай вобласці.

План мерапрыемстваў па рэалізацыі мемарандума аб устанаўленні пабрацімскіх адносін паміж Гомелем і Магнітагорскам завізавалі старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў і кіраўнік Магнітагорска Сяргей Берднікаў. 

Падпісана таксама дарожная карта па рэалізацыі Пагаднення аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей паміж Жлобінскім раённым выканаўчым камітэтам і Залатавустаўскай гарадской акругай на 2024–2025 гады, яе зацвердзілі кіраўнікі рэгіёнаў Сяргей Ярэц і Алег Рашэтнікаў. 

Устаноўлены дружалюбныя адносіны паміж Саткінскім муніцыпальным раёнам Чэлябінскай вобласці і Рэчыцкім раёнам Гомельскай вобласці, адпаведнае пагадненне падпісалі кіраўнікі раёнаў Аляксандр Глазкоў і Сяргей Даўгалёў.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ