Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Новыя пагадненні і перспектывы на 2024 год: дэлегацыя Гомельскай вобласці працуе ў Маскве

11.01.2024
Іван Крупко прыбыў у Маскву. Перш за ўсё старшыня аблвыканкама абмеркаваў планы рабочай паездкі з паслом Беларусі ў Расіі Дзмітрыем Крутым. Пагаварылі і пра перспектывы на 2024 год.

– Думаем аб умацаванні супрацоўніцтва з Калужскай вобласцю, наладжваем адносіны з іншымі суб'ектамі Расіі. Вядома, не забываем і аб партнёрстве з даўнімі сябрамі, такімі як Браншчына, – адзначыў Іван Крупко. – Восенню для калег правядзем традыцыйны эканамічны форум, у маі прэзентуем свае прадпрыемствы на ВДНГ у Маскве, запросім прадстаўнікоў расійскіх рэгіёнаў на культурныя і спартыўныя мерапрыемствы ў Гомельскую вобласць.

Пасол прапанаваў пакласці поўную праграму на паперу, а таксама не забываць аб больш цесным узаемадзеянні з Магаданскай вобласцю: на Крайняй Поўначы гатовы да кантрактаў у розных сферах. У прыватнасці, Дзмітрый Круты нагадаў аб вопыце стварэння адзінага размеркавальнага цэнтра ў Прымор'і:
– Падумайце, як падобны праект рэалізаваць у Магадане.

Сёння ў губернатара насычаны дзень: некалькі сустрэч, падпісанне дакументаў з кіраўнікамі рэгіёнаў Расіі, бізнес-нарады.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ