Эканомiка
Не менш як 11 тысяч гектараў за суткі: губернатар правёў нараду па пытаннях сельскай гаспадаркі
26.04.2025
Нараду па пытаннях сельскай гаспадаркі правёў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
На Гомельшчыне пачалі сяўбу кукурузы, работы праводзяцца ў адпаведнасці з планам. Аграрыям спрыяе і надвор'е: дазваляе выходзіць у поле з самай раніцы і працаваць да позняга вечара.
Патрабаванне губернатара – сеяць па 11 тысяч гектараў кукурузы штодня:
– Нарошчвайце тэмпы, толькі тады зможам атрымаць патрэбны аб'ём ўраджаю.
У сельгаспрадпрыемствах вобласці лічыцца больш за 3100 адзінак кормаўборачнай тэхнікі. На дадзены момант гатоўнасць такіх машын у вобласці складае 70%.
Да сярэдзіны мая тэхніка павінна быць гатовая, зараз працягваецца яе рамонт. Ад задання адстаюць толькі чатыры раёны, астатнія працуюць па графіку.
– Неабходныя запчасткі ёсць, мабілізуйце людзей. Для рамонту складанай тэхнікі падключыце аблаграсэрвіс і створаныя ў раёнах мехатрады, – дае даручэнне мясцовым органам улады Іван Крупко.