Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Навукова-інавацыйны патэнцыял Гомельскай вобласці абмеркавалі на прэс-канферэнцыі ў аблвыканкаме

23.01.2024
Лакаматыў развіцця
Навуковы патэнцыял рэгіёна прадстаўлены 20 навуковымі арганізацыямі, у якіх працуюць больш за дзве тысячы чалавек, адзначыла намеснік старшыні камітэта – начальнік упраўлення прамысловасці і навукова-інавацыйнай дзейнасці камітэта эканомікі аблвыканкама Вольга Марозава.

Найбольш перспектыўныя распрацоўкі рэгулярна адзначаюцца і падтрымліваюцца аблвыканкамам. Напрыклад, штогод праводзіцца конкурс маладых навукоўцаў. У 2023 годзе было пададзена 12 заявак, з іх выбраны пяць лаўрэатаў. Лепшым маладым навукоўцам Гомельскай вобласці прызнаны Уладзіслаў Волчак, аспірант кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя Гомельскага медуніверсітэта. Усе навукоўцы будуць заахвочаны прэміямі ў памеры 60 базавых велічынь (2,4 тысячы рублёў). 

Адным з флагманаў навукі можна назваць тэхнапарк "Карал", які налічвае 18 рэзідэнтаў і больш за 700 работнікаў. Дарэчы, у бліжэйшыя два гады плануецца пашырэнне, у тым ліку за кошт сродкаў інавацыйнага фонду: будуць пабудаваны вытворчыя памяшканні для рэзідэнтаў. 

Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі – у авангардзе развіцця навуковай думкі ў рэгіёне. У мінулым годзе ў ліку фундаментальных распрацовак былі шматслойныя фільтруючыя сістэмы з палімерных валакністых матэрыялаў, якія дапамагаюць у антыбактэрыйнай і супрацьвіруснай абароне органаў дыхання. На аснове праекта прапанавана патэнтнае рашэнне па шматузроўневаму слаістаму фільтру для ачысткі паветра. Яшчэ адзін праект – новыя саставы фракцыённых кампазітаў для тармазных сістэм электратранспарту. Эксперыментальныя тармазныя калодкі прайшлі выпрабаванні ў ААТ "БелАЗ" і пацвердзілі сваю эфектыўнасць. 

Усебакова развіваецца супрацоўніцтва навукі і прамысловасці. У прыватнасці, у ГДТУ імя П. В. Сухога па заказу "Гомсельмаша" распрацавана канструкцыя металадэтэктара для кормаўборачнага камбайна, якая стане часткай некаторых мадэляў машын. Яна дазваляе выявіць розныя прадметы (нават ад 20 грамаў) і знізіць верагоднасць пашкоджання рабочай канструкцыі. Для Віцебскага завода электрарухавікоў навукоўцы прыдумалі сістэму безключавога доступу для аўтамабіляў ВАЗ. Некалькі праектаў, у тым ліку імпартазамяшчальных, падрыхтавана для «Беларуснафты» і «Атланта».

Нямала зроблена ў і галіне медыцыны. РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека працягвае вывучаць наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іх уплыў на здароўе людзей. Даследаванні апошніх гадоў паказалі, што некаторыя захворванні ўзнікаюць не ад радыяцыі, напрыклад, рак лёгкага, страўніка і малочнай залозы. 
Плануецца ўкараніць новыя метады радыёізатопнай дыягностыкі – ядзерную медыцыну. Дасягнуты дамоўленасці з Беларускай АЭС па навуковым суправаджэнні работы і ацэнкі доз апраменьвання персаналу станцыі. 

Што тычыцца клінічнай медыцыны, то ў гэтай галіне ў мінулым годзе ўкаранёна пяць новых методык па дыягностыцы і лячэнню розных захворванняў. Напрыклад, ідзе распрацоўка метаду геномного рэдагавання чалавечых Т-лімфацытаў, каб яны эфектыўна змагаліся з пухліннымі клеткамі.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ