Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Нараду з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў вобласці правёў у Светлагорску ўпраўляючы справамі Прэзідэнта Юрый Назараў

05.03.2025
На парадку дня – пытанні гатоўнасці тэхнікі да веснавых палявых работ, пачатак пасяўной, забяспечанасць прадпрыемстваў насеннем, палівам, угнаеннямі. 

Большасць гаспадарак рэгіёна гатовы прыступіць да работ у полі. У той жа час у некаторых раёнах ёсць недахопы, на якія ўказаў упаўнаважаны Прэзідэнта ў Гомельскай вобласці: недахоп кадраў, няўважлівасць кіраўнікоў у пытаннях забеспячэння супрацоўнікаў неабходнымі рэсурсамі. 

У пасяджэнні прыняў удзел старшыня аблвыканкама Іван Крупко. Губернатар запэўніў, што Гомельшчына ўступіць у пасяўную своечасова, для гэтага ёсць усё неабходнае:
«Дзяржава нас падтрымлівае, вылучаны патрэбныя рэсурсы. Кіраўнікам – распланаваць работы на кожны тыдзень і паэтапна выконваць пастаўленыя мэты».

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ