Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Наладзіць узаемавыгадныя патокі: рабочую групу для ўмацавання ўзаемадзеяння створаць Гомельшчына і Магаданская вобласць

22.05.2024
Візіт дэлегацыі Магаданскай вобласці на Гомельшчыну працягваецца. Дзень пачаўся з афіцыйнай сустрэчы са старшынёй аблвыканкама Іванам Крупко, яго намеснікамі і кіраўнікамі ведамстваў. У сустрэчы прыняў удзел саветнік аддзялення Пасольства Беларусі ва Уладзівастоку Аляксей Сергушкоў.

Актыўнае ўзаемадзеянне рэгіёнаў пачалося ў лістападзе 2023 года, калі губернатары ў Маскве падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.

У Расію з Гомельскай вобласці сваю прадукцыю пастаўляюць амаль 600 прадпрыемстваў. Экспартныя аперацыі ажыццяўляюцца з 78 расійскімі рэгіёнамі. Нашы вытворцы гатовы накіроўваць тавары і ў Магаданскую вобласць, падкрэсліў Іван Крупко:
– Асноўнае праблемнае пытанне павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння паміж нашымі рэгіёнамі – адсутнасць прамой чыгуначнай сувязі. Але выйсце ёсць: дастаўляем грузы прамым змяшаным чыгуначна-водным шляхам да порта Магадан, пераважна праз Уладзівасток. Таму гатовы прадумаць лагістыку, каб нашы прадукты былі максімальна даступныя ў Магадане.

Паўднёва-ўсходняя вобласць Беларусі гатова прапанаваць малочныя, мясныя і кандытарскія вырабы, сельгастэхніку, даільныя ўстаноўкі, мэблю. Вопыт ёсць, пастаўкі рэгулярна выконваюцца на Далёкі Усход. У сваю чаргу з расійскага рэгіёна могуць накіроўваць морапрадукты.

– Узаемавыгадныя пастаўкі могуць знізіць расходы па лагістыцы. Упэўнены, што будуць знойдзены ўзаемапрымальныя рашэнні ў гэтым пытанні. Гэта паказваюць папярэднія падлікі. Можам наладзіць сустрэчныя патокі мяса-малочнай і рыбнай прадукцыі, – унёс прапанову губернатар Магаданскай вобласці Сяргей Носаў.

Бакі дамовіліся аб стварэнні працоўнай групы, якая зоймецца ўмацаваннем узаемадзеяння больш канкрэтна. Будуць наладжваць у тым ліку культурны, адукацыйны і турыстычны абмен. Асаблівы акцэнт – на медыцынскім аздараўленні.

Губернатары выказалі ўпэўненасць, што ўмацаванне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ўмацуе і Саюзную дзяржаву.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ