На кантролі губернатара. Да канца года паблізу вёскі Зарэчча Рагачоўскага раёна з'явіцца новы малочна-таварны комплекс
Будаўніцтва МТК паблізу аграгарадка Зарэчча Рагачоўскага раёна стартавала ў снежні 2024 года.
Комплекс уключае даільна-малочны блок, два кароўніка, блок дапаможных памяшканняў, цэх раздою і тры цялятніка. Штодня на аб'екце працуюць ад 30 да 40 чалавек.
Зараз выконваюцца аддзелачныя работы, усталёўваецца стойлавае абсталяванне, праводзіцца добраўпарадкаванне. У бліжэйшы час будаўнікі пачнуць дахавыя работы на дапаможных памяшканнях.
Намеснік дырэктара УКБ Рагачоўскага раёна Андрэй Дорахаў расказаў, што МТК гатовы на 75%, увод аб'екта запланаваны на снежань 2025 года:
— Па дагавору мы павінны здаць комплекс у маі 2026 года, але працуем паскоранымі тэмпамі і стараемся зрабіць усё магчымае, каб увесці аб'ект у эксплуатацыю да канца бягучага года.