Эканомiка
На Гомельшчыне засталося засеяць азімымі каля ста тысяч гектараў
10.10.2023
Аператыўную нараду па пытанні завяршэння азімай сяўбы правёў сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Адна з галоўных задач для аграрыяў на сёння – павялічыць штодзённыя планы. Агульная карціна адрозніваецца ад раёна да раёна, у кожнага свае аб'ёмы і гатоўнасць тэхнікі. Губернатар ставіць дакладную задачу: у залежнасці ад астатніх незасеяных плошчаў павялічыць індывідуальныя планы да 400–550 гектараў сяўбы штодзень.
У цэлым у Гомельскай вобласці азімымі засталося засеяць 96 тысяч гектараў. Цяпер даваць справаздачу кіраўнікі будуць штодня:
– Чакаю ад вас справаздачу па выкананні даведзеных аб'ёмаў сяўбы. Да апошняга гектара, – Іван Крупко ўносіць у графік штодзённыя селектарныя нарады.