Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

На Гомельшчыне пачынаецца праектаванне новых малочнатаварных комплексаў

21.10.2025
Гаворка ідзе пра шаснаццаць МТК, якія пабудуюць у вобласці ў бліжэйшыя некалькі гадоў. Нараду правёў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
У цяперашні час стаіць задача распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю, прайсці экспертызу. Апошні тэрмін, пазначаны губернатарам, – красавік 2026 года.
Праекціроўшчыкі наведалі кожную пляцоўцу, вывучылі магчымасць правядзення камунікацый, выкарыстання тыпавых праектаў або тых, што можна паўторна ўжываць.
Новыя комплексы з'явяцца ў Гомельскім, Добрушскім, Мазырскім, Чачэрскім, Жыткавіцкім і іншых раёнах. Плануецца будаўніцтва розных па напаўненні кароўнікаў, выкарыстанне розных тыпаў даільных установак, у першую чаргу «Паралель» і «Карусель».

Даручэнне кіраўніка рэгіёна – паралельна з праектаваннем прадумаць напаўненне комплексаў жывёламі.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ