Эканомiка
Лукашэнка: мы дамовіліся з "Раснафтай" сур'ёзна "памацаць" Гомельскую вобласць
14.10.2024
Беларускія ўлады дамовіліся з расійскай кампаніяй "Раснафта" вывучыць нетры Гомельскай вобласці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 кастрычніка на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў на фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2024" у гарадскім пасёлку Карма Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы дамовіліся з кіраўніком "Раснафты", што мы "памацаем" сур'ёзна тэрыторыі Гомельскай вобласці. І мы абавязкова знойдзем там нафту (у савецкія часы свідравіны прабурылі і кінулі). І мы гэтыя грошы накіруем на развіццё нашай Гомельшчыны", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.