Эканомiка
Кацёл у кожны дом: старшыня аблвыканкама Іван Крупко даручыў заводу «Камунальнік» распрацаваць новыя віды прадукцыі
23.04.2025
Магчымасць вырабу новых відаў прадукцыі абмеркаваў старшыня аблвыканкама Іван Крупко з кіраўніцтвам ААТ «Гомельскі завод «Камунальнік».
У прыватнасці, губернатар даручыў прадпрыемству распрацаваць мадэль катла на мясцовых відах паліва для невялікіх прыватных дамоў.
«Пасля выпуску першых узораў разгледзьце таксама магчымасць адкрыцця гандлёвай пляцоўкі на тэрыторыі завода, каб людзі маглі набыць прадукцыю на месцы», – паставіў задачу кіраўнік рэгіёна.