Эканомiка
Камітэт эканомікі аблвыканкама аб'яўляе аб правядзенні конкурсу інвестыцыйных праектаў суб'ектаў малога прадпрымальніцтва
05.10.2023
Конкурс пройдзе з 16 кастрычніка да 14 лістапада 2023 года.
Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадугледжвае прадастаўленне субсідый для кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі. А таксама субсідый для кампенсацыі часткі расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) у частцы аплаты сумы ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўцы.
Падтрымка прадастаўляецца суб'ектам малога прадпрымальніцтва, якія ажыццяўляюць вытворчую дзейнасць па наступных напрамках: стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў, работ, паслуг; арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартна-арыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне; укараненне новых тэхналогій.
Абавязковай умовай аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі на конкурснай аснове суб'ектам малога прадпрымальніцтва з'яўляецца стварэнне новых працоўных месцаў. У ліку асноўных патрабаванняў да ўдзельнікаў – сярэдняя колькасць работнікаў не больш за 100 чалавек.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе і заяўка на ўдзел размешчаны на сайце аблвыканкама. Дакументы прымаюць у камітэце эканомікі з 16 кастрычніка па 14 лістапада ў працоўныя дні з 8.30 да 17.30. Тэлефоны для даведак: 8 (0232) 33-10-94, 33-47-24.