Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Кадры, індывідуальныя дамы, арэнднае жыллё: вынікі працы за дзевяць месяцаў бягучага года абмеркавалі на калегіі камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама

23.10.2025
Удзел у абмеркаванні прынялі старшыня аблвыканкама Іван Крупко і памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч. 

Будаўнічым комплексам Гомельшчыны выканана сем з адзінаццаці даведзеных паказчыкаў. За восем месяцаў 2025 года выручка прырасла на 28,8%, чысты прыбытак таксама павялічыўся. Усе будаўнічыя арганізацыі рэгіёна працуюць стабільна з павелічэннем ўзроўню рэнтабельнасці. 

– Многія папрацавалі добра, асабліва па будаўніцтве жылля – і шматкватэрнага, і індывідуальнага. Перад вамі стаіць задача яшчэ больш напружана працаваць, каб годна завяршыць год і выканаць у поўным аб'ёме заданне па ўводу жылля, – падкрэсліў губернатар. 

За студзень – верасень у Гомельскай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю больш за 367 тысяч квадратных метраў жылля. Тэмп росту да аналагічнага перыяду мінулага года – 111,2%. Узведзена 62,5 тысячы квадратных метраў жылля з дзяржпадтрымкай, больш за 212 тысяч квадратных метраў – індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Працягваецца таксама будаўніцтва арэнднага жылля для найбольш запатрабаваных у раёнах спецыялістаў, жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.

Што датычыцца індывідуальных жылых дамоў, Іван Крупко даручыў дэталёва прапрацаваць пытанне з кожнай сям'ёй, якая жадае пабудаваць свой дом у раёнах вобласці. 

Акрамя таго, падкрэсліў кіраўнік рэгіёна, арэндныя кватэры павінны ўзводзіцца ў тых населеных пунктах, дзе ёсць неабходная сацыяльная інфраструктура для моладзі.

У ліку разгледжаных на калегіі пытанняў былі таксама работа з кадрамі і іх замацоўванне, павелічэнне сярэдняй зарплаты па галіне.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ