Эканомiка
Іван Крупко сустрэўся з паслом Кыргызстана ў Беларусі Эрболам Султанбаевым
08.02.2024
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызскай Рэспублікі ў Беларусі Эрбол Султанбаеў знаходзіцца сёння з візітам у Гомельскай вобласці.
У плане рабочага дня ў нашым рэгіёне была і сустрэча са старшынёй аблвыканкама Іванам Крупко.
– Прыемна вітаць вас у Гомельскай вобласці. Мы бачым вашу зацікаўленасць да работы прамысловых прадпрыемстваў, таму прапанавалі вам адпаведную праграму, – сустрэў гасцей губернатар.
За кароткі час наведаць вялікую колькасць прадпрыемстваў і ўбачыць увесь патэнцыял вобласці немагчыма, таму для калег падрыхтавалі відэаролік аб дасягненнях рэгіёна і асноўных напрамках дзейнасці.
Кіраўнік вобласці падкрэсліў, што тавараабарот паміж Гомельшчынай і Кыргызстанам расце штогод. Патэнцыял гэтых узаемаадносін дапаможа наладзіць не толькі гандлёвыя адносіны:
– Мы бачым, як геапалітычна змяняецца свет. Мы выхадцы з адной вялікай краіны, разумеем адзін аднаго. Таму працаваць павінны глыбей. Прапаную адштурхнуцца ад канкрэтных напрамкаў, пашырыць гандаль і знайсці магчымасць кааперацыі, імпартазамяшчэння.
Іван Крупко запрасіў кіраўніцтва абласцей і бізнесменаў з Кыргызстана на Гомельскі эканамічны форум у верасні гэтага года.
– Нас аб'ядноўвае гасціннасць, – падзякаваў за магчымасць абмеркаваць сумесныя планы для далейшай працы Эрбол Султанбаеў. – У вас выдатны рэгіён.
Пасол падзяліўся ўражаннямі ад наведвання прадпрыемстваў і прапанаваў надаць практычны імпульс узаемаадносінам Чуйскай вобласці Кыргызскай Рэспублікі і Гомельшчыны, актуалізаваць некаторыя пункты ўжо падпісанага пагаднення і паглыбіць гэтыя партнёрскія адносіны.