Эканомiка
Іван Крупко наведаў Чачэрскі, Рагачоўскі і Кармянскі раёны
27.07.2025
Галоўнае на жніве – правільна распланаваць кожную гадзіну і кожную хвіліну. Такі асноўны пасыл кіраўніка рэгіёна.
Інспектуючы палі Чачэршчыны, губернатар падкрэсліў, што час цяпер – самы каштоўны рэсурс.
На полі азімай пшаніцы «РоўкавічыАгра» старшыню аблвыканкама цікавілі ключавыя паказчыкі: ураджайнасць, транспарціроўка збожжа, дапрацоўка ўраджаю, выкананне дзяржзаказу.
У гаспадарцы «Отар» Іван Крупко адзначыў, што працэс уборкі арганізаваны правільна, і пажадаў не змяншаць абароты.
Губернатар таксама пабываў у ААТ "Эксперыментальная база "Доўск" і СУП "Забалоцце 2010" Рагачоўскага раёна.
Асноўныя пытанні хлебаробам: ці спрыяе надвор'е жніву, як арганізавана гарачае харчаванне, ці не падводзіць тэхніка?
На МТФ "Заполле 2" Іван Крупко вывучыў ход рэканструкцыі жывёлагадоўчых аб'ектаў.
Старшыня аблвыканкама праверыў ход уборачнай у Кармянскім раёне. Ацаніў арганізацыю работ на палях РУП "Беларуснафта-Асобіна", дзе камбайнеры прыбіралі азімую пшаніцу. У цэнтры ўвагі ўраджайнасць культуры і вільготнасць збожжа.
– Нягледзячы на сюрпрызы надвор'я, працаваць неабходна хутка і на вынік, – адзначыў губернатар.
Умовы працы ўсіх занятых ва ўборачнай застаюцца на кантролі кіраўніка вобласці.