Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

IV рэгіянальны форум «Бранск – Гомель» адкрыты

05.09.2025
Урачыстае адкрыццё адбылося ва ўрадзе Бранскай вобласці.
Кожны форум «Бранск – Гомель» даказвае, што супрацоўніцтва двух рэгіёнаў – рэальная работа на карысць людзей. Пра гэта на ўрачыстым адкрыцці чацвёртага форуму заявіў старшыня аблвыканкама Іван Крупко:
– Эканамічнае партнёрства – гэта не проста лічбы і сухая статыстыка, гэта тысячы працоўных месцаў і ўпэўненасць сем'яў у заўтрашнім дні. Упэўнены, што сённяшні форум прынясе нам не толькі новыя кантракты і дагаворы, але і ўмацуе тое галоўнае, што ёсць паміж намі, – давер, павага і цёплыя чалавечыя адносіны.
Толькі за першае паўгоддзе гэтага года Гомельская вобласць адправіла на Браншчыну прадукцыі на сем мільярдаў расійскіх рублёў. Са свайго боку бранчане пастаўляюць у паўднёва-ўсходні рэгіён Беларусі каля 2000 таварных пазіцый. Аднак народ моцны не толькі хлебам, але і праўдай, падкрэсліў Іван Крупко: эканоміка важная, але яе развіццё абапіраецца на духоўныя каштоўнасці, агульную памяць. Таму ў двух рэгіёнах робяць усё, каб моладзь адчувала плячо адзін аднаго і не забывала сваю агульную гісторыю. 
За вялікі ўклад у супрацоўніцтва з Бранскай вобласцю ўзнагароды атрымай-ці калектывы Гомельскага хімічнага завода, «Гомельагракамплекта», Гомельскага ДСК.
– Гомельская вобласць – наш найбліжэйшы сусед. Мы трывала звязаны агульнай славянскай гісторыяй, павагай да памяці нашых гераічных продкаў, захаваннем маральных, духоўных і культурных каштоўнасцяў. Мы адзіныя ў падыходах у выхаванні моладзі, – адзначыў губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз. 
Кіраўнік расійскага рэгіёна падкрэсліў, што з году ў год паміж абласцямі расце тавараабарот, развіваецца ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва па ўсіх на-напрамках: сельская гаспадарка, прамысловасць, спорт і культура, ахова здарощя, нафта - і газаперапрацоўка. Усё больш прадпрыемстваў заключаюць узаемавыгадныя кантракты:
– Як сказаў наш прэзідэнт Уладзімір Пуцін, ніхто не зможа замяніць для Расиі Беларусь. З пункту гледжання эканамічнага росту нашымі рэгіёнамі вельмі многае робіцца дастаткова эфектыўна, а Гомельшчына – найважнейшы стратэгічны партнёр Бранскай вобласці.
Аляксандр Багамаз узнагародзіў расійскія прадпрыемствы за актыўнае супрацоўніцтва з паўднёва-усходнім рэгіёнам Беларусі.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ