Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

ІМПЗ па Гомельскай вобласці падвяла вынікі працы за мінулы год і вызначыла задачы на сёлетні

23.01.2024
У пашыраным пасяджэнні калегіі абласной падатковай інспекцыі прынялі ўдзел першы намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Ігар Клепча, намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Канюшка, прадстаўнікі праваахоўнай і судовай сфер.

– Істотны ўклад унёс рэальны сектар эканомікі – адзначаны рост усіх падатковых паступленняў у бюджэт. Гэта звязана з тым, што павысіўся ўзровень вытворчасці ў Гомельскай вобласці і склаў 107,4% па індэксу фізічнага аб'ёму. Напрыклад, толькі "Гомсельмаш" вырабіў на 400 камбайнаў больш, чым у 2022-м, – падкрэсліў Андрэй Канюшка.

У мінулым годзе падатковыя органы вобласці поўнасцю выканалі план па даходах у бюджэт, адзначыў начальнік ІМПЗ па Гомельскай вобласці Дзмітрый Калееў. Паступ-ленні ў супастаўных умовах выраслі на 17,4% у параўнанні з 2022-м. Тэмпы паступ-ленняў у кансалідаваны бюджэт склалі 117,4%, рэспубліканскі – 116%, мясцовы – 117,6%. Тры чвэрці бюджэту сфарміраваны за кошт падаходнага падатку (31,9%), ПДВ (29,2%) і падатку на прыбытак (12,9%).

Больш за 830 тысяч плацельшчыкаў фарміравалі бюджэт рэгіёна летась, у тым ліку 783 тысячы фізічных асоб, 29 тысяч ІП і 19 тысяч арганізацый.

Павялічыліся паступленні падаткаў у бюджэт у добраахвотным парадку – доля такіх плацяжоў складае 98,4%. Паводле слоў Дзмітрыя Калеева, гэтаму пасадзейнічала пастаяннае ўдасканаленне падатковага адміністравання і паляпшэнне ўмоў выпла-ты падаткаў.

Задача на 2024 год – забеспячэнне даходаў бюджэтнай сістэмы ўсіх узроўняў.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ