Эканомiка
Гомельскі аблвыканкам і хакіміят Ферганскай вобласці зацвердзілі план мерапрыемстваў на 2024–2025 гады
19.04.2024
Дакумент прадугледжвае паглыбленне і пашырэнне двухбаковага гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама аператыўнае ўрэгуляванне актуальных пытанняў узаемадзеяння на мясцовым узроўні.
Дарожную карту падпісалі старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко і хакім Ферганскай вобласці Хайрула Бозараў падчас афіцыйнай сустрэчы ў яго рэзідэнцыі.
– Вялікі патэнцыял для супрацоўніцтва нашых рэгіёнаў мы бачым і ў гуманітарнай сферы – адукацыі, турызме, культуры, ахове здароўя, – адзначыў старшыня аблвыканкама Іван Крупко падчас сустрэчы з Хайрулой Бозаравым.
У Гомельскай вобласці працуе шэсць ВНУ, некалькі дзясяткаў прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Усе яны гатовы да развіцця супрацоўніцтва і прапануюць разгледзець магчымасць навучання ўзбекскіх студэнтаў.
– Запрашаем да ўдзелу ў культурных мерапрыемствах Гомельшчыны, абмену творчымі калектывамі, наведвання культурных і гістарычных славутасцяў, адпачынку ў здраўніцах і санаторыях нашай вобласці, – Іван Крупко назваў перспектывы далейшага партнёрства.
На ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва настроены і Хайрула Бозараў:
– Ваш візіт адкрывае для нас дарогу да ўмацавання міжрэгіянальных адносін. Упэўнены, што мы знойдзем новыя пункты для супрацоўніцтва. Самае галоўнае для нас – умацаваць дыялог на ўзроўні абласцей.
Кіраўнікі абмеркавалі і перспектывы ў машынабудаванні, сельскай гаспадарцы і нафтаздабычы, а таксама дамовіліся аб правядзенні сумесных сацыякультурных і эканамічных форумаў.
Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж СЭЗ "Каканд" і СЭЗ "Гомель-Ратон" падпісалі кіраўнікі свабодных эканамічных зон Фарух Рахманаў і Антаніна Яжова.