Эканомiка
Эфектыўнае выкарыстанне рэсурсаў – адказнасць кіраўніка раёна: губернатар правёў нараду па пытаннях сельскай гаспадаркі
03.03.2025
Нараду па пытаннях сельскай гаспадаркі правёў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
На парадку дня – гатоўнасць сельгастэхнікі да веснавых палявых работ, забяспечанасць прадпрыемстваў палівам, угнаеннямі і насеннем.
Для правядзення ўсяго комплексу палявых работ вясной гэтага года ў бюджэце прадугледжана неабходнае фінансаванне для набыцця гаруча-змазачных, а таксама расходных матэрыялаў.
– Дзяржава аказала ўсю неабходную падтрымку, каб пачаць веснавыя палявыя работы ў тэрмін. Актыўная фаза пасяўной кампаніі наступіць зусім хутка. Кантроль і эфектыўнае выкарыстанне прадастаўленых рэсурсаў – асабістая адказнасць старшыняў райвыканкамаў, – падкрэсліў Іван Крупко.