Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Два малочнатаварных комплексы ўвялі ў эксплуатацыю на Гомельшчыне

30.04.2024
МТК на плошчах ААТ "Камарынскі" і ААТ "Чамерыскі" з'явіліся па Указу Прэзідэнта.

Аб'ект у вёсцы Іванкі пад Камарынам разлічаны на 1562 галавы, у тым ліку на 764 дойнага статка. Плануецца, што пры выхадзе на поўную магутнасць на комплексе будуць атрымліваць па 7500 кілаграмаў малака на карову і змогуць рэалізоўваць яго 5515 тон за год.

– Увод двух комплексаў агульнай магутнасцю амаль у паўтары тысячы жывёламесцаў для малочных кароў – вялікі крок наперад для развіцця ўсяго раёна, – падкрэсліў падчас адкрыцця старшыня аблвыканкама Іван Крупко. – Гэта дазволіць дадаць 42% да аб'ёмаў малака, якія ўжо вырабляюцца. А яшчэ гэта выдатныя ўмовы працы, высокія ўдоі з найменшымі выдаткамі і атрыманне малака гатунка экстра.

Камплектаванне будзе ажыццяўляцца як за кошт уводу сваіх цялушак, так і за кошт іх закупкі ў іншых гаспадарках вобласці.

Адкрыццё дазволіць стварыць больш за 20 працоўных месцаў на кожным з комплексаў.

Малочнатаварны комплекс у ААТ "Чамерыскі" разлічаны на 1614 галоў, з іх дойны статак – 725 кароў. Новы комплекс дазволіць забяспечыць надой на галаву да 7500 кілаграмаў і рэалізоўваць 4600 тон малака за год. А гэта больш за 5 мільёнаў рублёў выручкі.

Усё гэта не было б магчымым без увагі да нашых вяскоўцаў кіраўніка дзяржавы, адзначыў губернатар:

– Гэта вялікі давер і, я б сказаў, сур'ёзны аванс усім нам. І вельмі важна гэты давер апраўдаць.

Асаблівую падзяку Іван Крупко выказаў будаўнікам, дзякуючы якім рэалізаваны праект. Сімвалічна, што аб'екты ўведзены ў Год якасці і напярэдадні дзвюх знакавых дат – Свята працы і Дня Перамогі.

– Няхай гэтыя тры сімвалы стануць шчаслівым пажаданнем у далейшым лёсе вашай малой радзімы, – пажадаў кіраўнік рэгіёна.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ