Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Дэлегацыя Гомельшчыны пабывала ва Уладзівастоцкім марскім гандлёвым порце – найбуйнейшым у Расіі

16.08.2024

Уладзівастоцкі марскі гандлёвы портуваходзіць у транспартную групу FESCO, тут займаюцца перавалкай усяго: японскіх машын, грузавых кантэйнераў, збожжа, рыбы, лесу, сталі, спажывецкіх тавараў.

Дэлегаты на чале з губернатарам Іванам Крупко прайшліся па асноўных лакацыях гіганцкага марскога транспартнага вузла. Праз гэты порт праходзяць многія грузы Расіі і краін Азіі.

Флот порта налічвае больш за 30 судоў. Як расказалі гамяльчанам на прадпрыемстве, яны могуць узяць на борт любы груз у любым пункце планеты і прывезці ў Беларусь (на завяршальным этапе – чыгуначным транспартам або аўтатранспартам). Усе ўнутраныя перавозкі Уладзівастоцкі марскі гандлёвы порт пры гэтым бярэ на сябе.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ