Эканомiка
Дэлегацыя Гомельшчыны на чале з губернатарам Іванам Крупко наведала завод Рускай рыбапрамысловай кампаніі "Рускі мінтай"
12.08.2024
РРПК – адна з найбуйнейшых рыбаздабыўных кампаній, займае лідзіруючыя пазіцыі ў Расіі і свеце па здабычы мінтая.
Удзельнікі дэлегацыі наведалі берагавы рыбаперапрацоўчы завод, азнаёміліся з працэсам вытворчасці прадукцыі. Асартымент багаты: ад тушак мінтая да вырабаў глыбокай перапрацоўкі (фарш, філе).
Іван Крупко падкрэсліў зацікаўленасць нашага рэгіёна ў пашырэнні супрацоўніцтва з РРПК і запрасіў прадстаўнікоў кампаніі на Міжнародны эканамічны форум у Гомелі, які пройдзе ў верасні.