Эканомiка
Дарожнікі Гомельшчыны расказалі пра вынікі і планы
07.05.2024
Праграмай "Дарогі Беларусі" прадпрыемству "Гомельаўтадар" на 2024 год выдзелена 226 мільёнаў на ўтрыманне, бягучы і капітальны рамонт, рэканструкцыю і ўзвядзенне.
Па словах генеральнага дырэктара «Гомельаўтадар» Дзяніса Ясько, сёлета бягучым рамонтам прадугледжана ўладкаваць 224 кіламетры аўтадарог, да 1 мая ўжо выканана каля 20% ад запланаванага аб'ёму. Капітальным рамонтам заканчваюць аб'ект на дарозе М10, адкрыць рухі плануецца напярэдадні 9 мая. Працягваюцца работы па капрамонтах мастоў і пуцеправодаў. Самы галоўны для Гомельскай вобласці – мост праз Прыпяць у Мазыры. Як адзначыў Дзяніс Ясько, рух па ім плануецца арганізаваць не пазней за 7 лістапада 2025 года. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы пачаты работы па рэканструкцыі моста праз Сож у Веткаўскім раёне. У наступным годзе дарожнікі плануюць пачаць рэканструкцыю маста праз раку Днепр у Рэчыцкім раёне.
Як адзначыў генеральны дырэктар "ЖКГ Гомельскай вобласці" Вячаслаў Пархоменка, заданне па ўстараненні крытычнай ямачнасці, запланаваныя да 9 мая, перавыканалі – пры плане 114 тысяч квадратных метраў зрабілі 140. На балансе прадпрыемстваў ЖКГ знаходзіцца каля 50 маставых збудаванняў. У гэтым годзе плануецца правесці рамонт двух – пешаходнага пераходу праз чыгунку з вуліцы Кірава на Дворнікава ў Гомелі і маста праз невялікую рэчку ў гарпасёлку Акцябрскі.
У сваю чаргу генеральны дырэктар ААТ "Гомельаблдарбуд" Ігар Краўчанка падкрэсліў, што праграмай "Дарогі Беларусі" на 2021–2025 гады прадугледжаны рамонт 1100 кіламетраў, за тры гады адрамантавана 740. На балансе знаходзіцца 411 мастоў, пабудаваных у асноўным у 1970-я гады, частка мае ненарматыўную грузападымальнасць. У гэтым годзе плануецца адрамантаваць 15, у першым паўгоддзі работа будзе завершана на 8 аб'ектах. Напярэдадні 1 мая, напрыклад, адкрылі рух па мосце ў Жлобінскім раёне. Нададуць дарожнікі ўвагу і рамонту вуліц у сельскіх населеных пунктах – каля 70 кіламетраў вуліц у 24 аграгарадках будзе адрамантавана сёлета.