Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Дамоўленасці ёсць, далей у справу ўступае рабочая група: старшыні аблвыканкама Іван Крупко сустрэўся з губернатарам Кіраўскай вобласці Аляксандрам Сакаловым

04.07.2024
Працоўны дзень старшыні аблвыканкама Івана Крупко пачаўся з афіцыйнай сустрэчы з губернатарам Кіраўскай вобласці Аляксандрам Сакаловым.

 

– Мы бачым, што аснова далейшага ўзаемадзеяннямоцнае міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, дзякуючы якому мацней будзе станавіцца Саюзная дзяржава. Сёння нам трэба згуртавацца і разам працаваць. Кропак для ўзаемадзеяння вельмі многа, выказаў упэўненасць Іван Крупко.

 

У агульным аб'ёме экспарту ўдзельная вага паставак у Расію84%. За апошнія тры гады расце тавараабарот як з Расійскай Федэрацыяй у цэлым, так і з Кіраўскай вобласцю ў прыватнасці, падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. Ёсць перспектывы супрацоўніцтва ў станкабудаванні, дрэваапрацоўцы, сельскай гаспадарцы.

 

Старшыня аблвыканкама запрасіў расійскіх калег на Гомельскі эканамічны форум.

 

Агульная структура вытворчасці дае вялікія магчымасці для кааперацыі Гомельскай і Кіраўскай абласцей. Такое меркаванне падчас размовы з журналістамі выказаў Аляксандр Сакалоў:

 

– Будзем развіваць пытанні, звязаныя з кааперацыяй, дзе ў нас ёсць агульныя кампетэнцыі. Неабходна прадумаць стварэнне сумесных праектаў, якія маглі б прасоўваць на сусветным рынку. Гэта станкабудаванне, хімічныя ўгнаенні, дрэваапрацоўка. Спадзяюся, у вас будуць запатрабаваны кампетэнцыі па падрыхтоўцы інжынераў-станкабудаўнікоў. Зацікаўлены таксамаў набыцці сельскагаспадарчай тэхнікі.

 

Магчыма таксама развіццё супрацоўніцтва ў галіне фармацэўтыкі і будаўніцтва.

 

Кіраўнікі дамовіліся аб стварэнні рабочай групы, якая больш дэталёва прапрацуе ўсе пытанні ўзаемадзеяння рэгіёнаў.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ