Чалавек года: ганаровае званне ў Дзень Незалежнасці прысуджана жыхарам рэгіёна за высокія дасягненні ў рабоце, творчы падыход у прафесійнай і грамадскай дзейнасці
Чалавек года: ганаровае званне ў Дзень
Незалежнасці прысуджана 24 жыхарам рэгіёна за высокія дасягненні ў рабоце,
творчы падыход у прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Узнагароды ўручыў старшыня
аблвыканкама Іван Крупко.
– Мы максімальна насыцілі гэты год
адкрыццём знакавых аб'ектаў. А колькі наперадзе планаў і ідэй, якія мы
абавязкова рэалізуем. Для гэтага ў нас ёсць сродкі, магчымасці і жаданне.
Жаданне зрабіць жыццё ў нашым агульным доме – любімай Беларусі – больш
прыгожым, утульным і камфортным, – падкрэсліў старшыня аблвыканкама Іван Крупко
падчас урачыстай цырымоніі.
Вось ужо 16 гадоў прысвойваецца гэтае
званне. Больш за 130 імёнаў дастойных жыхароў Беларусі ўпісаны ў гісторыю Гомельшчыны.
– Гэты штогадовы конкурс – своеасаблівая
сацыяльная алімпіяда, у якой мераюцца шырынёй душы, аб'ёмам добрых спраў,
цеплынёй сэрцаў і гатоўнасцю прыйсці на дапамогу. Для гэтых людзей не бывае
чужога болю, яны гатовы ахвяраваць сваімі інтарэсамі дзеля высокіх мэт, –
адзначыў кіраўнік рэгіёна.
У
намінацыі "Кіраўнік" звання ўдастоены намеснік міністра
прамысловасці, былы дырэктар Гомельскага ЗЛіНа Андрэй Кузняцоў, дырэктар ААТ
"Отар" Чачэрскага раёна Таццяна Струк, дырэктар ААТ "Лельчыцкая
ПМК-103" Канстанцін Хоміч, генеральны дырэктар ААТ "Мазырсоль"
Уладзімір Дворнік.
У намінацыі «Служу Айчыне» ганаровае
званне прысуджана ваеннаму камісару вобласці Андрэю Крываносаву, старшаму
інспектару групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартавой аховы Калінкавіцкага
аддзела Дэпартамента аховы МУС Віктару Літошыку, начальніку Мазырскага гаррайаддзела
па надзвычайных сітуацыях Аляксею Цалко, камандзіру вайсковай часці 1257 г.
Мазырскага раёна Сяргею Саўчуку.
У намінацыі "Майстар"
ганаровае званне атрымалі галоўны архітэктар інстытута "Гомельграмадзянпраект"
Сяргей Пярвіцкі, кандытар Жлобінскага хлебазавода ААТ
"Гомельхлебпрам" Ніна Якаўчук, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь,
старшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па веславанню на
байдарках і кано Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных
відах спорту Генадзь Галіцкі.
У намінацыі "Лідар" ганаровае
званне прысвоена архіепіскпапу
Гомельскаму і Жлобінскаму Стэфану,
настаўніку гісторыі і грамадазнаўства Гомельскага кадэцкага вучылішча Паўлу
Дзенісенка, дырэктару ААТ "Звязда" Чачэрскага раёна Галіне Трыбунах.
У намінацыі
"Адкрыццё" ўзнагароды атрымалі начальнік участка філіяла
"Дубрава-агра" РУП "Гомельэнерга" Станіслаў Дайнека,
дырэктар дзяржаўнай установы культуры "Музей бітвы за Днепр" Вікторыя
Яшчанка, урач-кардыёлаг (загадчык) кардыялагічнага аддзялення № 2 Мазырскай
гарадской бальніцы Віктар Ляшок .
У намінацыі
"Прызванне" ганаровае званне прысуджана старшыні праўлення
сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "50 гадоў Кастрычніка"
Рэчыцкага раёна Рыгору Шпакаву, дырэктару Гомельскага дома-інтэрната для
дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця Галіне Даўгаполавай, загадчыку
філіяла «Мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкага лагера смерці» Калінкавіцкага
краязнаўчага музея Зінаідзе Хлебавец, настаўніку выяўленчага мастацтва Доўскай
сярэдняй школы Рагачоўскага раёна Сяргею Шамінскаму.
Лаўрэатамі ў
намінацыі "Чалавек на зямлі" сталі дырэктар КСУП "Слабадское імя
Леніна" Мазырскага раёна Юрый Бажанкоў, трактарыст-машыніст
сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ "Калінінскі" Добрушскага раёна
Мікалай Варганаў, тэхнік па штучным асемяненні жывёл ААТ
"Чалюшчэвічы" Петрыкаўскага раёна Уладзімір Нежавец.
Іван Крупко ўручыў
медаль "За працоўныя заслугі" за шматгадовую добрасумленную працу,
высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у
грамадска-палітычным жыцці краіны намесніку старшыні аблвыканкама Дзмітрыю Алейнікаву
і начальніку аддзела арганізацыйна-кадравай работы Жлобінскага райвыканкама Інне
Мельнікавай.
Кіраўнік рэгіёна ўручыў таксама юбілейны знак "80 гадоў вызвалення Беларусі ад
нямецка-фашысцкіх захопнікаў" людзям, якія ўносяць значны ўклад у
героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян краіны, увекавечанне памяці
загінуўшых.
Юбілейны знак «80 гадоў вызвалення
Гомельскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» атрымалі губернатар
Кіраўскай вобласці Аляксандр Сакалоў, часова выконваючы абавязкі намесніка
губернатара Бранскай вобласці Віталь Свінцоў, намеснік губернатара Курскай
вобласці Віктар Карамышаў, намеснік старшыні Магаданскай абласной Думы,
старшыня камітэта па па дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні
Вікторыя Голубева, саветнік губернатара Калужскай вобласці Мікалай Куцко. Іван
Крупко таксама перадаў знак былому губернатару Курскай вобласці Раману
Старавойту, які зараз займае пасаду міністра транспарту Расіі.