Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

БМЗ істотна нарасціў экспарт у гэтым годзе

27.11.2023
Па выніках трох кварталаў Беларускі металургічны завод павялічыў экспартныя пастаўкі на 120%.

Такія дадзеныя агучыў генеральны дырэктар ААТ "БМЗ — кіруючая кампанія холдынга "БМК" Дзмітрый Корчык на сустрэчы з калектывам аднаго з вытворчых падраздзяленняў. Ён адзначыў добрую дынаміку за студзень – верасень: металургі адпрацавалі паспяхова і з чыстым прыбыткам, выраслі вытворчасць і выплаўка сталі, больш чым на 120% павялічыўся экспарт.

Па выніках года таксама праглядаюцца паказчыкі са станоўчай дынамікай, атрыманне чыстага прыбытку. У бліжэйшы час у Мінпраме разгледзяць бізнес-план на 2024 год, у ім таксама закладзены рост вытворчасці. Як расказаў Дзмітрый Корчык, па выніках выставы "Метал-Экспа 2023" пад-пісана шмат кантрактаў і пагадненняў, ёсць сур'ёзныя заказы ад расійскіх спажыўцоў, у тым ліку на I паўгоддзе 2024-га. Па трубнай вытворчасці, у прыватнасці, загрузка складае 100%, чакаецца рост і па метызнаму на-прамку.

Таксама генеральны дырэктар падкрэсліў, што спецыялісты прадпрыемства працягваюць дыверсіфіцыраваць рынкі, нарошчваючы аб'ёмы паставак.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ